Шостая Школа талерантнасці для журналістаў будзе праходзіць пад назвай “ Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці. Адбудзецца з 14 па 16 ліпеня 2017 года ўва Львове, Украіна.
Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды пра стандарты правоў чалавека, атрымаюць інфармацыю адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў на нашае жыццё, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
Для каго
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.
Узрост: ад 18 гадоў.
Прэтэндэнты на ўдзел у Шостай Школе талерантнасці павінны адпавядаць наступным крытэрам:
- Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
- Мець пэўны досвед працы ў журналістыцы;
- Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
- Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
- Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;
Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.
Як падаць заяўку
Удзельнікі Шостай Школы талерантнасці для журналістаў будуць абраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.
Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты мусяць даслаць да 2 ліпеня 2017 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае змяўчаць кароткае CV і матывацыйны ліст на адрас toljournalists@gmail.com.
Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Шостай Школы талерантнасці для журналістаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо купэйным ці плацкартным вагонам цягніка). Планаваны ад’езд з Мінска – увечары 13.07.2017 г. (чацвер). Планаванае вяртанне ў Мінск – зранку 17.07.2017 г. (панядзелак).