Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” распачынае доўгатэрміновую медыя-кампанію супраць ігнаравання праяваў дыскрымінацыі і няроўнасці прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасці ў Беларусі.
Заклікаем калегаў-журналістаў і рэдактараў быць неабыякавымі ў адстойванні роўных правоў простых людзей, прадстаўнікоў уразлівых ды маргіналізаваных сацыяльных групаў, у тым ліку ЛГБТК+. Роўнасць і адсутнасць дыскрымінацыі кожнага законапаслухмянага грамадзяніна Беларусі – зарука дабрабыту і ўстойлівага развіцця ўсяго беларускага грамадства і беларускай дэмакратычнай дзяржавы.
У рамках медыя-кампаніі “Не — маўчанню” плануюцца інфармацыйныя ды асветніцкія мерапрыемствы для рэдактараў, журналістаў і блогераў:
27 красавіка – “Дзень маўчання”. Абвяшчэнне плану медыя-кампаніі на бліжэйшы год;
17 траўня – “IDAHOT Day” – Сусветны дзень барацьбы з гамафобіяй і трансфобіяй. Прэзентацыя вынікаў маніторынгу мовы варожасці ў беларускіх СМІ;
23 верасня – Дзень бісэксуальнасці.
11 кастрычніка – Дзень камінаўта. Прэзентацыя брытанскага практычнага даведніка для журналістаў і рэдактараў па карэктным асвятленні ЛГБТК-тэматыкі ў СМІ;
20 лістапада – Дзень памяці трансгендэраў. Прэзентацыя брытанскага падручніка для журналістаў і рэдактараў па карэктным асвятленні ахвяраў мовы варожасці і злачынстваў на глебе варожасці.