31 траўня - 3 чэрвеня 2018 года ў Нідзе (Літва)
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Школе талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ “ Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці. Філасофскія асновы “забойства словам”
Школа талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ арганізоўваецца і каардынуецца ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 31 траўня па 3 чэрвеня 2018 года ў Нідзе, Літва. (Ад’езд з Менску 31 траўня ўдзень)
Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці і надалей перадаць гэтыя веды і разумене ў рэдакцыях СМІ ў якіх працуюць.
Мэтавая група:
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца рэдактары_кі і намеснікі рэдактароў_к розных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама сябры і сяброўкі рэдакцыйных какалегій, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.
Узрост: ад 25 гадоў.
Прэтэндэнты_кі на ўдзел у Школе талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ павінны адпавядаць наступным крытэрам:
- Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
- Мець пэўны досвед працы ўякасці рэдактара_кі, намесніка рэдактара_кі альбо сябра_кі рэдакцыйнай калегіі;
- Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі Школы;
- Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
- Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;
Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.
Падача заявак на ўдзел:
Удзельнікі і удзельніцы Школы талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.
Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць даслаць да 10 траўня 2018 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе: info@j4t.by.
Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.
Перавага пад час адбору будзе надавацца кандыдатам і кандыдаткам якія працуюць ў беларускіх СМІ альбо іхная дзейнасць накіравана на Беларусь.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц Школы талерантнасці для рэдактароў_к беларускіх СМІ, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.
Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”