Перейти к содержимому
www.j4t.by

Journalist for tolerance

Язык формирует каждый из нас - J4T
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
Опубликовано 17.06.19

Рэагаванне на “мову варожасці” праз самарэгуляванне СМІ: беларуская практыка ў еўрапейскім кантэксце

Міжнародная арганізацыя АРТЫКУЛ 19 распавядае як узмацненне самарэгулявання СМІ ў Беларусі можа стаць сродкам рэагавання на “мову варожасці”.

“Мова варожасці” з’яўляецца шырока распаўсюджанай праблемай у Беларусі, якая закранае прадстаўнікоў разнастайных сегментаў грамадства, у прыватнасці, ЛГБТ- людзей, прадстаўнікоў этнічных і расавых меншасцяў, а таксама жанчын. Пры гэтым медыі рэгулярна выкарыстоўваюцца ў якасці платформы для выказвання “мовы варожасці”. Наогул, у краіне існуе атмасфера як мінімум памяркоўнага стаўлення да варожых выказванняў, а часам і іх наўпростага прымання. Дадзеная праблема пагаршаецца праз адсутнасць усеабдымнай прававой абароны ад дыскрымінацыі.

Беларускі ўрад шчыльна кантралюе грамадскую прастору, абмяжоўваючы права на свабоду слова. Незалежныя журналісты і рэдакцыі працуюць у вельмі складаных умовах, зазнаючы цкаванне з боку дзяржаўных і недзяржаўных актараў, а таксама строгі кантроль, які з’яўляецца раўназначным цэнзуры.

У той самы час дзяржаўныя медыі выкарыстоўваюцца ўладамі ў якасці прылады для правядзення кампаніяў супраць праваабаронцаў і апазіцыйных палітыкаў і інш.

У пачатку гэтай справаздачы разглядаюцца адпаведнае міжнароднае заканадаўства і стандарты ў дадзенай сферы, пасля чаго вывучаюцца існуючыя мадэлі самарэгулявання медыяў у шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, а таксама іх роля ў рэагаванні на “мову варожасці”. Наступным крокам практыка беларускага органа самарэгулявання СМІ разглядаецца на фоне практычных прыкладаў з мноства еўрапейскіх краінаў, у прыватнасці, што тычыцца этычных стандартаў і функцыяў, а таксама сродкаў іх узмацнення і прасоўвання. Напрыканцы гэтага сціслага даследавання падаюцца прапановы па далейшым развіцці і ўмацаванні сістэмы самарэгулявання прэсы ў Беларусі з мэтай яе эфектыўнага застасавання ў барацьбе з “мовай варожасці”.

Справаздача цалкам па спасылцы ніжэй.

Belarus-Self-regulation-report-Final-Belarusian
Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

Навигация по записям

Назад Предыдущая запись: Татьяна Репкова: «Правильно определенная и практикуемая саморегуляция не может перерасти в самоцензуру»
Далее Следующая запись: «Вечернему Могилеву», известному своей гомофобией, грозит суд за экстремизм
www.j4t.by
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
  • facebook icon
  • rss icon
  • © 2017-2019 Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность».
  • Все права защищены

  • Политика конфиденциальности
  • Условия использования сайта