Перейти к содержимому
www.j4t.by

Journalist for tolerance

Язык формирует каждый из нас - J4T
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
Опубликовано 13.12.19

J4T 1О год

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» адзначыла сваё 10-годдзе.Падчас юбілейнай імпрэзы 12 снежня былі ўганараваныя пераможцы конкурсу «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі».

У фокусе праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць»  супрацьдзеянне стыгматызацыі і медыйная падтрымка прадстаўнікоў уразлівых групаў. У тым ліку журналістаў і іншых адмыслоўцаў медыйнай сферы.

Дзейнасць ЖзТ традыцыйна ўключае ў сябе інфармацыйна-асветніцкі кірунак са Школамі талерантнасці для журналістаў і рэдактараў , публікацыяй параднікаў і брашураў па карэктным асвятленні ўразлівых групаў у масмедыя.

Сярод іншых стратэгічных кірункаў ЖзТ – даследчыцкая дзейнасць з маніторынгамі СМІ на тэму асвятлення ўразлівых групаў і мовы варожасці ў масмедыя, падтрымка ахвяраў злачынстваў на глебе варожасці і супрацьдзеянне жорсткай мове варожасці ў СМІ, заахвочванне талерантнай і сацыяльна адказнай журналістыкі праз штогадовыя конкурсы для журналістаў і СМІ.

Падчас юбілейнай імпрэзы 12 снежня былі ўганараваныя пераможцы конкурсу «Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі».

Першае месца занялі Алеся Песенка і Вольга Шукайла (www.lady.tut.by) за серыю публікацыяў пра людзей з сіндромам Даўна.

Другое месца заняла Аляксандра Савініч (www.citydog.by) з тэкстам «Боюсь заказывать продукты в «Евроопте», вдруг ошибусь, а потом тюрьма» пра тое, як жывуць, працуюць і аб чым мараць людзі з ментальнымі парушэннямі.

Трэцяе месца сябры прафесійнага журы таксама аддалі Аляксандры Савініч (www.citydog.by) за артыкул «Я впервые увидела своего ребенка в женственном образе с накрашенными глазками». Гісторыя аб тым, як маці прыняла сваю трансгендарную дачку.

Адмысловай граматай журы адзначыла журналістку аналітычнага парталу «Заўтра тваёй краіны» Таццяну Жарнасек за публікацыю «Как в Беларуси метадоном лечат от наркозависимости уже 10 лет» .

Прэмія #stophateby, якая ўручаецца СМІ за сацыяльна адказную пазіцыю і антыдыскрымінацыйны вектар працы, сёлета была прысуджаная рэдакцыі аналітычнага парталу «Заўтра тваёй краіны» (www.zautra.by). Пераможцу ў гэтай намінацыі абіраюць праз галасаванне НДА і грамадскія ініцыятывы, якія працуюць з разнастайнымі ўразлівымі групамі.

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

Навигация по записям

Назад Предыдущая запись: Наколькі талерантныя беларускія журналісты і рэдактары?
Далее Следующая запись: Как освещалась ЛГБТК-тематика в 2019 году
www.j4t.by
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
  • facebook icon
  • rss icon
  • © 2017-2019 Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность».
  • Все права защищены

  • Политика конфиденциальности
  • Условия использования сайта