Перейти к содержимому
www.j4t.by

Journalist for tolerance

Язык формирует каждый из нас - J4T
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
Опубликовано 08.09.20

Заява праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» у сувязі з узмацненнем ціску на журналістаў

Паводле дадзеных ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) і іншых незалежных маніторцаў, з 9 жніўня 2020 года па сённяшні дзень у Беларусі было здзейснена больш як 280 нападаў на супрацоўнікаў СМІ і журналістаў-фрылансераў.

Больш як 100 журналістаў былі арыштаваныя.

Больш за 50 пацярпелі ад фізічнага гвалту (збіццё падчас затрымання або ў ізалятарах часовага утрымання, раненні і траўмы).

Першачарговая задача СМІ – асаятляць любыя падзеі ў краіне. Аднак сёння ў Беларусі выкананне місіі СМІ робіцца небяспечным.

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» заклікае да неадкладнага спынення ціску і застасавання фізічнай сілы ў дачыненні да журналістаў, а таксама да спынення перашкодаў выкананню прафесійных абавязкаў прадстаўнікамі медыйнай супольнасці. Заклікаем да бесстаронняга расследавання, калі неабходна, пад эгідай Рады па правах чалавека ААН кожнага выпадку парушэння правоў і свабодаў журналістаў у Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе.

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» выказвае сваю салідарнасць з усімі журналістамі і іншымі работнікамі СМІ, якія зазналі пераслед за сваю прафесійную дзейнасць у Беларусі ў 2020 годзе. Адмысловую падтрымку выказваем пацярпелым прадстаўнікам журналісцкай супольнасці, якія належаць да разнастайных уразлівых групаў.

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць»

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

Навигация по записям

Назад Предыдущая запись: Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ в СМИ Беларуси в 2020 году. (Первое полугодие)
Далее Следующая запись: Конкурс на ўдзел у Другім Летніку разнастайнасці
www.j4t.by
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
  • facebook icon
  • rss icon
  • © 2017-2019 Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность».
  • Все права защищены

  • Политика конфиденциальности
  • Условия использования сайта