Перейти к содержимому
www.j4t.by

Journalist for tolerance

Язык формирует каждый из нас - J4T
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
Опубликовано 16.09.20

Конкурс на ўдзел у Другім Летніку разнастайнасці

Другі Летнік разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к і творчай моладзі з Беларусі арганізоўваецца і каардынуецца праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 22 па 26 кастрычніка 2020 года ў Бялградзе, Сербія.

Праграма Летніка разнастайнасці грунтуецца на выкарыстанні рознага кшталту інтэрактыўных методык выкладання, уключэння энеджайзераў, запрашэння да ўдзелу цікавых і дасведчаных экспертаў і экспертак. Праз моцны адукацыйны і эмацыйны  фактар практычнага ўдзелу кожнага і кожнай, ўдзельнікі_цы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай і творчай дзейнасці.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі, блогеры і творчыя людзі (пісьменнікі_цы, паэты_кі, мастакі_чкі і г.д.), зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй, гатовыя надалей выкарыстоўваць гэтыя веды у творчасці і прафісійнай дзейнасці.

Узрост: ад 18 да 35 гадоў.

Прэтэндэнты_кі на ўдзел у Другім Летніку разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к і творчай моладзі з Беларусі павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
  • Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі і актыўнасць у рознага кшталту творчасці
  • Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Летніка;
  • Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Летніка разнастайнасці;
  • Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Летніка і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў творчасці і прафесійнай журналісцкай дзейнасці;

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Летніку разнастайнасці.

 Падача заявак на ўдзел:

 Удзельнікі_цы Другога Летніку разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к і творчай моладзі з Беларусі будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі_мі.

 Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць даслаць да 18 верасня 2020 года ўключна, заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе: toljournalists@gmail.com.

 Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.

 Арганізатары_кі забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц  Другога Летніку разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к і творчай моладзі з Беларусі, выдаткі на авіяпералёт да месца правядзення Летніка, а таксама  трансфер ў аэрапорт  і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо цягніком).

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

Навигация по записям

Назад Предыдущая запись: Заява праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» у сувязі з узмацненнем ціску на журналістаў
Далее Следующая запись: J4T AWARDS 2020
www.j4t.by
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
  • facebook icon
  • rss icon
  • © 2017-2019 Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность».
  • Все права защищены

  • Политика конфиденциальности
  • Условия использования сайта