Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.
Дванаццатая Школа талерантнасці для журналістаў арганізоўваецца і каардынуецца Праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 16 па 18 снежня 2022 года ў Грузіі.
Падчас навучання ўдзельнікі_цы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
Мэтавая група:
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.
!!! Увага. Улічваючы, што гэта Школа 2.0 (прасунутага узроўню), праграма разлічана на удзельніц і ўдзельнікаў, якія ўжо маюць пэўны ўзровень ведаў у галіне правоў чалавека, пытаннях недыскрымінацыі, талерантнасці, мовы варожасці і могуць гэта пацвердзіць сертыфікатамі аб удзеле ў розных навучальных праграмах альбо падтрымаць сваю заяўку рэкамендацыйнымі лістамі ад праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з дадзенай тэматыкай.
Заяўкі ад кандыдатак_ў, якія з’яўляюцца выпускнікамі_цамі адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў Праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”, будуць разглядацца ў прыярытэтным парадку.
Узрост: не абмежаваны
Прэтэндэнты_кі на ўдзел у Дванаццатай Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў_к павінны адпавядаць наступным крытэрам:
- Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
- Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
- Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
- Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
- Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі_камі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;
Арганізатары_кі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.
Падача заявак на ўдзел:
Удзельнікі Дванаццатай Школы талерантнасці для журналістаў будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.
Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты маюць даслаць да 15 лістапада 2022 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе: toljournalists@gmail.com.
Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.
Арганізатары_кі забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц Дванаццатай Школы талерантнасці для журналістаў і журналістак, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.
Больш дакладнае месца правядзенне Школы будзе агучана адабраным удзельнікам і ўдзельніцам праз асабістыя паведамленні.
Правабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”