Чацверты Зімнік разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір актывістаў_к з Беларусі арганізоўваецца і каардынуецца праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 9 па 12 лістапада 2023 года ў Грузіі. Заяўкі да 12 кастрычніка.
Праграма Зімніка разнастайнасці грунтуецца на выкарыстанні рознага кшталту інтэрактыўных методык выкладання, якія ўключаюць ЛАРП, форум тэатр і энерджайзеры з ўдзелам цікавых і дасведчаных экспертаў і экспертак. Праз моцны адукацыйны і эмацыйны чыннік практычнага ўдзелу кожнага і кожнай, ўдзельнікі_цы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай і актывісцкай дзейнасці.
Мэтавая група:
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты_ткі (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі, пісьменнікі_цы, блогеры_кі і квір актывісты_кі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй, гатовыя надалей выкарыстоўваць гэтыя веды у творчасці і прафісійнай дзейнасці.
Узрост: ад 18 гадоў.
Прэтэндэнты_кі на ўдзел павінны адпавядаць наступным крытэрам:
- Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
- Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі і актыўнасць у рознага кшталту творчасці
- Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Зімніка;
- Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Зімніка разнастайнасці;
- Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Летніка і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў творчасці і прафесійнай журналісцкай дзейнасці;
Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Зімніку разнастайнасці.
Падача заявак на ўдзел:
Удзельнікі_цы Чацвертага Зімніку разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір актывістаў_к з Беларусі будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі_мі.
Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць даслаць да 12 кастрычніка 2023 года ўключна, заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, спасылку як мінімум на адну сацыяльную сетку па электронным адрасе: j4t-belarus@protonmail.com.
Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.
Арганізатары_кі забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц у двухмесных нумарах (прыватныя выпадкі могуць быць абмеркаваны з арганізатарамі), выдаткі на авіяпералёт да месца правядзення Летніка, а таксама трансфер ў аэрапорт і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо цягніком).