Перейти к содержимому
www.j4t.by

Journalist for tolerance

Язык формирует каждый из нас - J4T
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
Опубликовано 18.12.2319.12.23

Названы пераможцы прэміі «J4T AWARDS»2023

Ў гэтым годзе мы атрымалі 51 працу ад 23 аўтараў і аўтарак якія працуюць з тэмай недыскрымінацыі і інклюзіі. Прадстаўнікі 19 грамадскіх арганізацый прагаласавалі за медыя, якое на іх думку, зрабіла значны ўнёсак у абарону ўразлівых групаў.

 

Рэдакцыя года — партал Kyky.org за серыю матэрыялаў пра харасмент у ЕГУ.

Пераможца вызначаны метадам галасавання сярод праваабарончых НДА, якія працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва.

Персона года — праваабаронца Наста Лойка, за ўнёсак у барацьбу з мовай варожасці ў Беларусі. За сваю дзейнаць Наста была асуджана на 7 гадоў агульнага рэжыму.

Лаўрэата вызначылі сябры ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”.

У намінацыі «Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп» мы атрымалі 51 працу. Сярод іх большасць была пра ЛГБТК-супольнасць — 19 тэкстаў. 10 матэр’ялаў пра людзей з інваліднасцю, 8 на тэму гендарнай роўнасці, 4 пра мігрантаў, 3 пра чаілдфрі, 3 пра дыскрымінацыю паводле палітычных поглядаў, 2 пра моўныя меншасці і 2 на тэму інклюзіі. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца — Саша Камко (іншыЯ) з матэрыялам: «Як арганізаваць мерапрыемства, на якое прыйдуць людзі са слабым зрокам і невідучыя»

2 месца — Ірына Новік (Hrodna Life) з серыяй матэрыялаў пра гвалт у адносінах да жанчын у Беларусі.

  1. «Таму што жанчына». У 2022-м кожная другая беларуска цярпела ад гвалту
  2. «Давай ты не будзеш працаваць». Як «традыцыі» і «каштоўнасці» прыводзяць беларусак у сітуацыю эканамічнага гвалту
  3. «З асаблівай жорсткасцю». Чаму беларусак б’юць і забіваюць — мужы, сужыхары, сваякі і сябры

3 месца — Надзея Літвіна (ЕЎРАРАДЫЁ)— з матэрыялам пад назвай «Новы пашпарт са старым нумарам — як кляймо»: як жывуць транс-персоны ў Беларусі»

Пераможцу вызначыла журы, у склад якой увайшлі: Марына Загорская, Алена Якжык, Васіль Ядчанка, Алег Ражкоў.

Шчыра віншуем пераможцаў!

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

Навигация по записям

Назад Предыдущая запись: Вебинар «Поиск работы на международном рынке. Оформление резюме, ведение LinkedIn и другие полезности» (7 декабря)
Далее Следующая запись: Разжигание ненависти в отношении ЛГБТ-людей в белорусских СМИ. Анализ нарративов
www.j4t.by
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
  • facebook icon
  • rss icon
  • © 2017-2019 Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность».
  • Все права защищены

  • Политика конфиденциальности
  • Условия использования сайта