Перейти к содержимому
www.j4t.by

Journalist for tolerance

Язык формирует каждый из нас - J4T
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
Опубликовано 23.12.2423.12.24

Пераможцы прэміі J4T AWARDS 2024

Ў гэтым годзе ў намінацыі “Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп” мы атрымалі 69 прац, а на рэдакцыю года былі вылучаны 9 рэдакцый. 

Каманда года — ІншыЯ. За актыўную працу па наладжванні сувязяў паміж НДА і медыя, а таксама медыяпрацу як платформы для аўтараў і aўтарак, якія пішуць пра ўразлівыя групы.

Каманду вызначылі сябр:оўкі ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”.

Рэдакцыя года — ДазХіп. Беларускае медыя пра гендар і сэксуальнасць, створанае беларускімі квір-актывістамі для ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і за яе межамі.

Пераможца вызначаны метадам галасавання сярод праваабарончых НДА, якія працуюць з уразлівымі групамі.

У намінацыі «Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп» мы атрымалі заяўкі ад 31 асобы. Варта адзначыць, што ў 2024 годзе было ў 3 разы больш аўтарак ды аўтараў пад псеўданімамі ў параўнанні з папярэднім годам.

Сярод тэм на першым месцы ідуць артыкулы пра ЛГБТК-супольнасць, на другім – тэма вымушанай міграцыі, на трэцім – гендарная роўнасць. 

У гэтым годзе мы вырашылі даваць два тыпа ўзнагарод: узнагароды за першае месца і за выхад у фінал. 

1 месца – Аляксей Гуліцкі (ІншыЯ) з матэрыялам «Пра нас шмат выдумляюць і пляткараць, але ніхто не жадае з намі пазнаёміцца». Гісторыя рaма́-актывісткі Расмы

Фіналісткі

  • Вера Белацаркоўская (Наша Ніва) з матэрыялам «Зачыніш дзверы і пацалуеш яе, бо ёсць такая магчымасць». Як жанчыны кахаюць жанчын у калоніі
  • Марына Міхайлава (Салідарнасць) з матэрыялам Олег Рожков: «Установка, что беларусы толерантные, нам очень сильно вредит как нации»
  • Ірына Арахоўская і Вольга Бубіч (HUKANNE) за серыю ілюстрацый і тэкст Па кім маўчыць Аўшвіц

Пераможцу вызначыла журы, у склад якой увайшлі: Марына Загорская, Алена Якжык, Васіль Ядчанка, Алег Ражкоў. Да адбору на стадыі шорт-ліста  была прыцягнутая дадатковая чаліня журы Іра Новік. Ацэнкі выстаўляліся па 10 бальнай сістэме па 6 крытэрыях. У выпадку канфлікту інтарэсаў члены журы бралі самаадвод.

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

Навигация по записям

Назад Предыдущая запись: Адукацыйныя візіты для прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і медыя ў Нямеччыну ў 2025 годзе
Далее Следующая запись: Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ в СМИ Беларуси в 2024 году
www.j4t.by
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
  • facebook icon
  • rss icon
  • © 2017-2019 Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность».
  • Все права защищены

  • Политика конфиденциальности
  • Условия использования сайта