Тысяча Вялікіх Братоў: як збіраюць твае дадзеныя анлайн і што з гэтым рабіць (рэгістрацыя да раніцы 15 верасня)
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатнывэбінар.
Google, сацсеткі, крамы, нават твая любімая кававая сетка — усе яны штодня збіраюць інфармацыю пра цябе.
Але што менавіта яны ведаюць? І як гэта ўплывае на тваю свабоду і бяспеку?
На бясплатным вебінары «Тысяча Вялікіх Братоў: як збіраюць твае дадзеныя анлайн і што з гэтым рабіць» пагаворым пра:
- якія дадзеныя можа «накапаць» пра цябе Google ці ChatGPT;
- што хаваецца за кукамі на сайтах і чаму яны паўсюль;
- што адбываецца з тваімі дадзенымі, калі ты ставіш птушачку «Я згодны» ў анкеце ці пры атрыманні карткі на зніжкі;
- якія правы табе гарантуе GDPR і як іх пісьменна выкарыстоўваць.
Вядзе вэбінар: Аляксей Казлюк, эксперт па лічбавай прыватнасці і GDPR.
Для каго: будзе карысны журналістам і журналісткам, актывістам і актывісткам, усім, хто хоча лепш зразумець, як працуе GDPR для звычайных людзей.
Калі: 15 верасня 2025 года. 17:00-18:00 па Варшаве, 18:00-19:00 па Вільнюсе, 19:00-20:00 па Тбілісі.
Дэдайн рэгістрацыі — 15 верасня 2025 года, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільнюсе.
У дзень вэбінару зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e—mail, пазначаны ў анкеце.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.