«Журналісты за талерантнасць» сумесна з аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і ІншыЯ арганізуюць медыяхакатон «Пра Людзей», які адбудзецца 16-17 траўня 2025 года ў Вільнюсе. Мерапрыемства прызначана для прадстаўні_ц беларускіх грамадскіх арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі.
Па выніках хакатона арганізацыі і ініцыятывы атрымаюць медыйную падтрымку беларускіх СМІ для правядзення інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на павышэнне пазітыўнай бачнасці мэтавых груп у медыяпрасторы.
Калі вам цікава прыняць удзел у медыяхакатоне, забраніруйце ўжо зараз адпаведныя даты. А каб першымі атрымаць анонс, калі ласка, запоўніце гэтую форму для сувязі: https://forms.gle/nbGmCDx1j8KyKpVy8.