Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” (J4T) запрашае на Летнік Разнастайнасці! Шосты год мы арганізоўваем афлайн-магчымасць даведацца больш пра правы чалавека, ксенафобію і недыскрымінацыю.
Гэтым разам Летнік адбудзецца 28 жніўня – 1 верасня 2025 бліз Варшавы, Польшча.
Для каго Летнік?
Місія J4T – спрыяць культуры талерантнасці ды інклюзіі ў беларускім грамадстве праз мову і камунікацыю. Таму на летнік мы запрашаем тых, хто працуе ў галіне распаўсюда інфармацыі:
📱 блогер:ы ды інфлюэнсер:кі
🖋 пісьменніцы ды пісьменнікі
Таксама запрашаем да ўдзелу квір-актывістак ды актывістаў 🏳️🌈
Нас чакаюць 4 насычаныя дні нефармальнай адукацыі, цікавыя фарматы, інтэрактыў і актыўны ўдзел. У цябе будзе магчымасць:
- паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні
- даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве
- навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі і дыскрымінацы ды даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці
Колькасць месцаў абмежавана.Для ўдзела ў конкурсе запоўні гэтую форму да 28 ліпеня 2025 года ўключна.
Сярод іншага, у форме мы просім цябе пакінуць кантакты прадстаўні:ц беларускіх медыа- і НДА, якія могуць цябе верыфікаваць.
Падчас Летніка мы забяспечваем харчаванне, пражыванне у двухмесных нумарах, выдаткі на траншпарт да Варшавы. Адабраныя ўдзельні:цы бяруць на сябе выдаткі на страхоўку на тэрыторыі Польшчы падчас знаходжання на Летніку. Дакладнае месца правядзення мы паведамім адабраным удзельні:цам.
Звярні ўвагу:
— Удзел у Летніку магчымы з 18 гадоў.
— Мы чакаем поўнага ўключэння ў працоўныя працэсы Летніка. Памятай гэта пры запаўненні анкеты на ўдзел.
— Нажаль, мы не аказваем візавую падтрымку.
Пра вынікі адбора мы паведамім па пакінутых табой кантактах 4 жніўня. Калі ў цябе засталіся пытанні — пішы нам на event@j4t.info