Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” сумесна з Культурніцкай ЛГБТ-арганізацыяй Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з і сайтам Gaypress у восьмы раз абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.
Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя 12 снежня 2019 года.
Пераможца конкурсу атрымае ганаровы дыплом і адмысловую ўзнагароду.
Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 лістапада 2018 г. па 31 кастрычніка 2019 года.
Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас info@j4t.by з паметкай «Конкурс» не пазней за 1 снежня 2019 года.
Сярод пераможцаў конкурсу мінулых гадоў – Наталля Касцюкевіч, TUT.BY, Улад Швядовіч, “Наша Ніва”, Вікторыя Біран, Makeout.