Перейти к содержимому
www.j4t.by

Journalist for tolerance

Язык формирует каждый из нас - J4T
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
Опубликовано 16.05.2017.05.20 | J4T

IDAHOT Day – 2020

Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй і трансфобіяй – IDAHOT Day – адзначаецца 17 траўня з 2006 года.

Гэта дата была абраная невыпадкова. Менавіта 17 траўня 1990 года Генеральная асамблея СААЗ (Сусветнай арганізацыі аховы здароўя) выключыла гомасэксуальнасць з пераліку псіхічных захворванняў.

У васьмідзесяці краінах гомасэксуальнасць забаронена паводле закона (Алжыр, Сенегал, Камерун, Ліван, Кувейт і іншыя). Шмат у якіх краінах яна караецца турэмным зняволеннем тэрмінам да дзесяці год (Нігерыя, Лівія, Сірыя, Малайзія, Ямайка і іншыя). Часам закон прадугледжвае пажыццёвае зняволенне (Гаяна, Уганда). І яшчэ ў дзясятку краінаў гомасэксуалаў прысуджаюць да смяротнага пакарання (Афганістан, Іран, Саудаўская Аравія, Емен і іншыя).

На жаль, наша краіна таксама не з’яўляецца ўзорам для пераймання у пытаннях супрацьдзеяння гамафобіі ды трансфобіі. Прадстаўнікі ЛГБТК+ супольнасці не адчуваюць сябе ў бяспецы, жывучы ва ўласнай краіне. Адсутнасць антыдыскрымінацыйнага заканадаўства развязвае рукі і языкі цемрашалам.

Сёлета  IDAHOT Day прысвечаны замоўчванню праблемаў дыскрымінацыі, стыгматызацыі і пераследу ЛГБТ-людзей.

Асаблівую надзённасць гэтая праблема набыла ў сённяшніх умовах пандэміі каранавірусу – COVID-19. Неўпрыкмет пачуліся галасы, што выклікі ЛГБТ сталіся «другараднымі», і іх асвятленне сталася «несвоечасовым».

У сувязі з гэтым хацелі б заклікаць калегаў з журналісцкай і рэдакцыйнай супольнасці не забывацца, што адна з місіяў сучаснай журналістыкі – дапамагаць простым людзям у нядолі. ЛГБТК+ – адна з найбольш стыгматызаваных і выключаных сацыяльных групаў у краіне. Таму нельга забывацца на яе існаванне і выклікі, з якімі яна сутыкаецца, асабліва ў часы пандэміі COVID-19, якая зрабіла ўразлівых двойчы ўразлівымі і бездапаможнымі.

Заклікаем вас, шаноўныя калегі:

  • рабіць у сваіх матэрыялах і СМІ супольнасць ЛГБТК+, яе ўнёсак і яе выклікі бачнымі, нягледзячы на тое, што гэта тэма не самая папулярная сярод шырокай аўдыторыі;
  • прадухіляць стыгматызацыю ЛГБТК+ як у журналісцкіх матэрыялах, гэтак і ў паўсядзённым жыцці;
  • процістаяць журналісцкімі сродкамі любому фізічнаму, маральнаму, рэлігійнаму і сімвалічнаму гвалту ў адносінах да людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй і гендарнай ідэнтычнасцю, выказваць падтрымку ахвярам такога гвалту;
  • праяўляць салідарнасць з усімі лесбійкамі, геямі, бісэксуаламі і трансгендарамі свету, у першую чаргу там, дзе яны не маюць магчымасці выступіць за свае правы;
  • падтрымліваць журналісцкімі сродкамі грамадскія ініцыятывы, якія выступаюць за раўнапраўе і недыскрымінацыю ўсіх грамадзян.

Будзьма талерантнымі!

#stopsilence

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

Навигация по записям

Назад Предыдущая запись: Стереотипы о ЛГБТ-людях в СМИ Беларуси
Далее Следующая запись: Вызначаны ганаровыя сябры «Журналістаў за талерантнасць»
www.j4t.by
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
  • facebook icon
  • rss icon
  • © 2017-2019 Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность».
  • Все права защищены

  • Политика конфиденциальности
  • Условия использования сайта