Другі Летнік разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к і творчай моладзі з Беларусі арганізоўваецца і каардынуецца праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 22 па 26 кастрычніка 2020 года ў Бялградзе, Сербія.
Праграма Летніка разнастайнасці грунтуецца на выкарыстанні рознага кшталту інтэрактыўных методык выкладання, уключэння энеджайзераў, запрашэння да ўдзелу цікавых і дасведчаных экспертаў і экспертак. Праз моцны адукацыйны і эмацыйны фактар практычнага ўдзелу кожнага і кожнай, ўдзельнікі_цы паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай і творчай дзейнасці.
Мэтавая група:
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі, блогеры і творчыя людзі (пісьменнікі_цы, паэты_кі, мастакі_чкі і г.д.), зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй, гатовыя надалей выкарыстоўваць гэтыя веды у творчасці і прафісійнай дзейнасці.
Узрост: ад 18 да 35 гадоў.
Прэтэндэнты_кі на ўдзел у Другім Летніку разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к і творчай моладзі з Беларусі павінны адпавядаць наступным крытэрам:
- Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
- Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі і актыўнасць у рознага кшталту творчасці
- Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Летніка;
- Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Летніка разнастайнасці;
- Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Летніка і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў творчасці і прафесійнай журналісцкай дзейнасці;
Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Летніку разнастайнасці.
Падача заявак на ўдзел:
Удзельнікі_цы Другога Летніку разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к і творчай моладзі з Беларусі будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі_мі.
Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць даслаць да 18 верасня 2020 года ўключна, заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе: toljournalists@gmail.com.
Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.
Арганізатары_кі забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц Другога Летніку разнастайнасці для маладых журналістаў_к, рэдактараў_к і творчай моладзі з Беларусі, выдаткі на авіяпералёт да месца правядзення Летніка, а таксама трансфер ў аэрапорт і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо цягніком).