Пол Иганский, прафесар крыміналогіі і крымінальнай юстыцыі Ланкастэрскага універсітэту (Вялікабрытанія), падрыхтаваў даведнік для журналістаў.
Як журналіст ці рэдактар, вы можаце адыгрываць значную ролю ў пашырэнні інфармацыі пра віктымізацыю, якую спрычыньваюць злачынствы на глебе варожасці. Тое самае тычыцца і іншых відаў злачынстваў.
Аднак, зважаючы на тое, што злачынствы на глебе варожасці маюць больш разбуральнае ўздзеянне на ахвяраў і супольнасці, іх асвятленне ў інфармацыйных медыях патрабуе асаблівай адказнасці.
У гэтым даведніку разглядаюцца некаторыя пытанні, адказ на якія паспрыяе дасведчанаму асвятленню злачынстваў на глебе варожасці:
- Што такое “злачынства на глебе варожасці”?
- Якім чынам такія злачынствы могуць аказаць разбуральнае ўздзеянне на паасобных людзей і супольнасці?
- Якія крокі вы можаце зрабіць, каб зменшыць шкоду падчас асвятлення злачынстваў на глебе варожасці?
Ідэі, прадстаўленыя ў гэтым даведніку, былі агучаныя падчас Школаў талерантнасці для беларускіх журналістаў і рэдактараў. У рамках гэтых варштатаў іх удзельнікі вывучалі ўплыў і наступствы злачынстваў на глебе варожасці, а таксама вучыліся іх сацыяльна адказнаму асвятленню ў медыях.