Перейти к содержимому
www.j4t.by

Journalist for tolerance

Язык формирует каждый из нас - J4T
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
Опубликовано 15.03.2420.03.24

Конкурс на ўдзел у Пятым Летніку Разнастайнасці

Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” арганізоўвае Пяты Летнік Разнастайнасці для журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір-актывістаў_к. Летнік будзе праходзіць з 1 па 5 траўня 2024 года бліз Кутаісі (Сакартвэла). Заяўкі прымаюцца да 4 красавіка.

Праграма Летніка Разнастайнасці грунтуецца на выкарыстанні інтэрактыўных методык выкладання, якія ўключаюць ларп, форум-тэатр і энерджайзеры з удзелам дасведчаных экспертаў і экспертак. У ўдзельнікаў_ц будзе магчымасць:

  • паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні
  • даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве, разумення тэрміну “мова варожасці”,
  • навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі, неталерантнасці,
  • даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці.

Мэтавая група

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты_ткі (штатныя і фрылансеры) розных СМІ, пісьменнікі_цы, блогеры_кі і квір-актывісты_кі, якія жывуць у Беларусі ці за яе межамі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыках талерантнасці і недыскрымінацыі, гатовыя надалей выкарыстоўваць гэтыя веды ў творчасці і прафесійнай дзейнасці. 

Прэтэндэнты_кі на ўдзел павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў,
  • Мець досвед працы ў галіне журналістыкі і актыўнасць у рознага кшталту творчасці,
  • Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Летніка,
  • Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Летніка,
  • Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Летніка і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў творчасці і прафесійнай журналісцкай дзейнасці. 
  • Узрост – ад 18 гадоў.

Мы чакаем вашага поўнага ўключэння ва ўсе працоўныя працэсы Летніка. Калі ласка, звярніце ўвагу на гэты запыт пры запаўненні анкеты на ўдзел.

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Летніку Разнастайнасці.

Падача заявак на ўдзел

Удзельнікі_цы Пятага Летніку Разнастайнасці будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарка_мі. Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць да 4 красавіка 2024 года ўключна запоўніць заяўку на ўдзел. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса, у тым ліку ў якасці верыфікацыі.

Мы забяспечваем харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц у двухмесных нумарах (прыватныя выпадкі могуць быць абмеркаваны), выдаткі на авіяпералёт да месца правядзення Летніка, а таксама трансфер у аэрапорт і назад па Сакартвэла. Удзельнікі_цы бяруць на сябе выдаткі па даезду да аэрапорту ў краіне пражывання, дадатковы багаж пры патрэбе (мы пакрываем carry on bag 40х30х20), а таксама выдаткі на страхоўку падчас знаходжання ў Сакартвэла.

Па арганізацыйных пытаннях пішыце на event@j4t.info

Чакаем вашы заяўкі!

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

Мониторинг языка вражды в отношении ЛГБТК+ 2018

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

J4T-Checker — сервис для проверки текста на некорректную лексику

Навигация по записям

Назад Предыдущая запись: Вэбінар «Ад ксенафобіі да інклюзіі. Шлях разумення людзей»
Далее Следующая запись: Таргетинг для медийщиков и активистов: эффективное использование Meta, YouTube и TikTok (8 октября)
www.j4t.by
  • Новости
  • О нас
  • Наши исследования
  • Литература
  • конкурс
  • контакты
  • sos
  • facebook icon
  • rss icon
  • © 2017-2019 Правозащитная инициатива «Журналисты за толерантность».
  • Все права защищены

  • Политика конфиденциальности
  • Условия использования сайта