Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” арганізоўвае Пяты Летнік Разнастайнасці для журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір-актывістаў_к. Летнік будзе праходзіць з 1 па 5 траўня 2024 года бліз Кутаісі (Сакартвэла). Заяўкі прымаюцца да 4 красавіка.
Праграма Летніка Разнастайнасці грунтуецца на выкарыстанні інтэрактыўных методык выкладання, якія ўключаюць ларп, форум-тэатр і энерджайзеры з удзелам дасведчаных экспертаў і экспертак. У ўдзельнікаў_ц будзе магчымасць:
- паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні
- даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве, разумення тэрміну “мова варожасці”,
- навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі, неталерантнасці,
- даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці.
Мэтавая група
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты_ткі (штатныя і фрылансеры) розных СМІ, пісьменнікі_цы, блогеры_кі і квір-актывісты_кі, якія жывуць у Беларусі ці за яе межамі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыках талерантнасці і недыскрымінацыі, гатовыя надалей выкарыстоўваць гэтыя веды ў творчасці і прафесійнай дзейнасці.
Прэтэндэнты_кі на ўдзел павінны адпавядаць наступным крытэрам:
- Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў,
- Мець досвед працы ў галіне журналістыкі і актыўнасць у рознага кшталту творчасці,
- Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Летніка,
- Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Летніка,
- Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Летніка і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў творчасці і прафесійнай журналісцкай дзейнасці.
- Узрост – ад 18 гадоў.
Мы чакаем вашага поўнага ўключэння ва ўсе працоўныя працэсы Летніка. Калі ласка, звярніце ўвагу на гэты запыт пры запаўненні анкеты на ўдзел.
Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Летніку Разнастайнасці.
Падача заявак на ўдзел
Удзельнікі_цы Пятага Летніку Разнастайнасці будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарка_мі. Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць да 4 красавіка 2024 года ўключна запоўніць заяўку на ўдзел. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса, у тым ліку ў якасці верыфікацыі.
Мы забяспечваем харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц у двухмесных нумарах (прыватныя выпадкі могуць быць абмеркаваны), выдаткі на авіяпералёт да месца правядзення Летніка, а таксама трансфер у аэрапорт і назад па Сакартвэла. Удзельнікі_цы бяруць на сябе выдаткі па даезду да аэрапорту ў краіне пражывання, дадатковы багаж пры патрэбе (мы пакрываем carry on bag 40х30х20), а таксама выдаткі на страхоўку падчас знаходжання ў Сакартвэла.
Па арганізацыйных пытаннях пішыце на event@j4t.info
Чакаем вашы заяўкі!