
Як прадаць любы пітч голасам — і не баяцца (рэгістрацыя да 23 лістапада)
16/11/2026
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны практычны вэбінар пра голас, упэўненасць і пераканаўчыя выступы.
Каб вас пачулі, важна не толькі тое, што вы гаворыце, але і як вы гучыце. Голас можна мяняць, як касцюм: пад задачу, пад аўдыторыю і з улікам свайго стану. Гэтаму можна навучыцца.
Вэбінар правядзе Марына Руся Шукюрава, вакальная тэрапеўтка і трэнерка па голасе для бізнесу і публічных выступаў, стваральніца дадатку для трэніроўкі голасу Vocal Image.
Што вас чакае?
- Аўтарскі падыход Марыны да падрыхтоўкі спікераў рознага ўзроўню: як з дапамогай кіравання голасам прыйсці да ўпэўненага стану.
- Жывы разбор голасу кагосьці з удзельнікаў ці ўдзельніц.
- Кароткая размінка, якая дапаможа зрабіць голас больш нізкім і аб’ёмным.
- Маўклівыя практыкаванні: як трэніраваць голас без гуку і падрыхтавацца да выступлення ў любым месцы, нават за некалькі хвілін да выхаду на сцэну.
- Псіхалагічныя прыёмы, якія дапамогуць справіцца са страхам публічных выступаў.
Усе тэхнікі простыя і практычныя – іх можна будзе выкарыстоўваць адразу пасля вэбінара: перад пітчам, прэзентацыяй, інтэрв’ю ці іншым публічным выступам.
Напрыканцы Марынa Руся Шукюрава раскажа, як можна працягнуць працу над сваім голасам падчас індывідуальных сесій.
Для каго: для журналістаў і журналістак, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, актывістаў і актывістак, якім важна пераканаўча прадстаўляць свае ідэі, упэўнена выступаць перад аўдыторыяй і не баяцца ўласнага голасу.
Калі: 23 лістапада 2026 года. 18:00 – 19:00 па Варшаве, 19:00 – 20:00 па Вільні.
Удзел бясплатны. Рэгістрацыя абавязковая.
Дэдайн рэгістрацыі – 23 лістапада 2026 года, 17:00 па Варшаве, 18:00 па Вільні.
У дзень вэбінара ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць на электронную пошту, пазначаную ў анкеце, запрашэнне і спасылку на Zoom.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Ёсць пытанні? Пішы нам: event@j4t.info




