
Гаварыць і пісаць пра людзей без стэрэатыпаў: абноўлены медыягайд About People
16/04/2026
Каманда праваабарончай ініцыятывы Journalists for Tolerance (J4T) абнавіла анлайн-рэсурс About People — унікальны гайд, які дапамагае журналіст:кам, рэдакцыям і ўсім, хто стварае кантэнт, рабіць гэта этычна і інклюзіўна.
About People — гэта практычны медыядаведнік, у якім сабраныя актуальныя і зразумелыя рэкамендацыі пра тое, як прафесійна і з павагай да людзей расказваць пра розныя групы грамадства.
Гэты інтэрактыўны інструмент дапамагае хутка знаходзіць дакладныя фармулёўкі, не дапускаць тыповых памылак і ўпэўнена працаваць з адчувальнымі тэмамі.
З моманту папярэдняга абнаўлення рэсурсу ў 2020 годзе моўныя стандарты і кантэкст асвятлення тэм, звязаных з уразлівымі групамі, прыкметна змяніліся. Таму каманда J4T перагледзела і актуалізавала змест About People, а таксама абнавіла кантакты эксперт:ак і профільных арганізацый, да якіх можна звярнуцца па каментар або кансультацыю па адчувальных тэмах.
У абноўленай версіі — больш зручнай і насычанай кантэнтам — ёсць канкрэтныя рэкамендацыі па працы з 10 ключавымі тэмамі, у тым ліку: ЛГБТК-людзьмі і трансгендарнымі людзьмі, людзьмі з інваліднасцю, мігрантамі, ромамі і людзьмі старэйшага ўзросту.
Для больш глыбокага паглыблення ў інклюзіўную тэматыку About People прапануе чатыры фарматы:
Карткі — хуткія і наглядныя падказкі перад публікацыяй, каб пісаць дакладна і без памылак.
Тэсты — просты спосаб праверыць і замацаваць веды на практыцы.
Бібліятэка — даследаванні, артыкулы, даведачныя матэрыялы для паглыблення ў тэму.
Кіназала — падборка відэа і фільмаў, якія дазваляюць лепш зразумець кантэкст і досвед розных людзей.
Усе матэрыялы падрыхтаваныя ў партнёрстве з вядучымі арганізацыямі, якія працуюць з пытаннямі інклюзіі. Аўтары абапіраліся на іх досвед, тэрміналогію і экспертызу, каб рэкамендацыі былі актуальнымі і прафесійнымі.




