
Папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры: разбор для медыя і НДА (рэгістрацыя да 15 красавіка)
02/04/2026
Хочаш разабрацца, што азначаюць новыя папраўкі ў КаАП пра «прапаганду» ЛГБТК+ і чайлдфры, як яны будуць працаваць і якія рызыкі нясуць для медыя, НДА і публічнай камунікацыі?
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на анлайн-сустрэчу «Папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры: разбор для медыя і НДА».
Падчас сустрэчы мы:
- высветлім, што менавіта змяняецца ў заканадаўстве;
- растлумачым, як новыя нормы могуць прымяняцца ў дачыненні да медыя, праваабарончых і грамадзянскіх ініцыятыў;
- абмяркуем, што можна зрабіць каб паменшыць рызыкі;
- адкажам на пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Гэта будзе карысна журналіст:кам, рэдактар:кам, прадстаўні:цам НДА, праваабаронцам, камунікацыйным спецыяліст:кам і ўсім, хто працуе з публічнай інфармацыяй на тэмы правоў чалавека, гендару і недыскрымінацыі.
Вядзе сустрэчу: адвакат Дзмітрый Лепрэтар.
Калі: 16 красавіка 2026 г., 18:00–19:00 па Варшаве, 19:00–20:00 па Вільні.
Дэдлайн рэгістрацыі: 15 красавіка, 17:00 па Варшаве, 18:00 па Вільні.
За дзень і за гадзіну да пачатку зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць спасылку на e-mail, пазначаны пры рэгістрацыі.
Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.




