J4T AWARDS

J4T AWARDS

J4T AWARDS штогадовы конкурс для журналістаў_ак і рэдакцыяў СМІ

Конкурс ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

Намінацыі:

Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі

У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве.

Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы. Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн форму не пазней як 20 лістапада 2025 года. Каб улічвацца ў конкурсе, матэрыялы павінны быць апублікаваныя з да 31 кастрычніка 2025.

Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдактаркі і рэдактары беларускіх СМІ. Першыя тры месцы будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі, а пераможца атрымае адмысловым прыз: удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2026 годзе.

У 2025 годзе прызам было наведванне Еўрапрайду ў Осла, у 2024 – Еўрапрайд у Салоніках, у 2023 – Еўрапрайд у Белградзе.

Сярод пераможцаў конкурса мінулых год такія беларускія журналісты_ткі як Саша Камко, Ірына Новік, Алена Кавальчук, Вераніка Уласевіч, Наталля Касцюкевіч, Улад Швядовіч.

Рэдакцыя года 

У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі і краінах рэлакацыі.

Пераможца выбіраецца праз галасаванне прадстаўнікоў НДА і індывідуальных актывістаў, якія працуюць з тэмай інклюзіі ўразлівых груп. Для вылучэння рэдакцыі неабходна запоўніць наступную  форму  да 20 лістапада 2025 года.  Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.

Сярод пераможцаў мінулых гадоў – аналітычны партал «Заўтра тваёй краіны», інтэрнэт-газета «Салідарнасць», анлайн-часопіс 34Mag, інтэрнэт-выданне kyky.org, партал TUT.BY, партал EX-PRESS.BY, Hrodna.life.

Асоба года 

Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”.