Пра нас

Журналісты за талерантнасць

Журналісты за талерантнасць – гэта

праваабарончая арганізацыя, заснаваная ў 2009 годзе групай незалежных беларускіх журналістаў, працуе дзеля развіцця культуры талерантнасці і інклюзіўнасці ў беларускім грамадстве і супольнасцях праз змяненне камунікацыйных практык і павышэнне пазітыўнай бачнасці ўразлівых груп у культурнай і медыйнай прасторы.

Мы дасягаем сваёй місіі праз

Распрацоўку і правядзенне трэнінгаў па роўнасці, разнастайнасці і інклюзіі, уключаючы стварэнне інклюзіўных каманд і мерапрыемстваў, выкарыстанне інклюзіўнай мовы і карэктнай рэпрэзентацыі ўразлівых груп у СМІ і мастацтве. Азнаёмцеся з нашымі гатовымі пакетамі або звярніцеся па індывідуальнае рашэнне.

Развіццё супольнасцяў медыя і  арт-работнікаў, крэатараў і экспертаў, якія працуюць з тэмай інклюзіі і талерантнасці. Мы прапануем магчымасць бясплатнай адукацыі і дапамогу ў рэалізацыі праектаў. Даведайцеся больш пра магчымасці.

Маніторынгі СМІ і даследванні  па тэме мовы варожасці і асвятленні ЛГБТК-тэматыкы ў беларускіх СМІ. Вы можаце падпісацца на наш дайджэст сітуацыі з ЛГБТК-супольнасцю і штогадовыя справаздачы.

Мы распрацоўваем адукацыйныя, медыя, арт  і лічбавыя праекты, накіраваныя на развіццё культуры талерантнасці і інклюзіі. Сярод іх — адукацыйныя анлайн-даведнікі, сэрвісы праверкі тэкстаў, брашуры і медыяпраекты.

Мы бачым будучыню, у якой

  • беларускія медыя і культурныя супольнасці ўсведамляюць сваю сацыяльную адказнасць і дзейнічаюць дзеля інклюзіі;
  • грамадскія актывісты, праваабаронцы і палітыкі арыентаваныя на прынцыпы роўнасці і недыскрымінацыі;
  • прадстаўнікі ўразлівых і стыгматызаваных групаў маюць актыўны ўдзел у жыцці грамадства;
  • культура талерантнасці і інклюзіі ўспрымаецца як каштоўнасць, якая ўмацоўвае сувязі і дазваляе кожнаму самавыяўляцца і адчуваць сябе ў бяспецы.