Умовы выкарыстання інфармацыі
Інфармацыя, апублікаваная праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» (J4T), можа быць свабодна выкарыстана пры выкананні наступных умоваў:
Перапублікацыя або выкарыстанне матэрыялаў J4T у любых іншых інтэрнэт-рэсурсах, друкаваных выданнях, эфірах ці іншых платформах дапускаецца пры захаванні аўтарства і спасылкі на крыніцу. У першым абзацы перадрукаванага тэксту неабходна пазначыць імя аўтара (калі яно пазначана) і зрабіць гіперспасылку на першакрыніцу. Прыклад афармлення: «…, — паведамляе праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» (J4T).»
Пры распаўсюджанні кантэнту J4T у сацыяльных сетках неабходна непасрэдна адзначыць афіцыйную старонку J4T у адпаведнай сацсетцы (Facebook, Instagram). Спасылкі на афіцыйныя акаўнты размешчаныя ўнізе кожнай старонкі сайта J4T.info.
J4T катэгарычна забараняе выкарыстанне свайго кантэнту асобамі або арганізацыямі, якія падтрымліваюць або апраўдваюць вайну Расіі супраць незалежнай Украіны.
Сувязь з рэдакцыяй
Калі вы заўважылі недакладнасць, маеце пытанні, заўвагі або хочаце звязацца з рэдакцыяй J4T, калі ласка, напішыце на адрас info@j4t.info. Мы імкнемся адказваць на ўсе звароты цягам трох працоўных дзён.
Арганізацыя J4T не размяшчае платны кантэнт, рэкламу або натыўную рэкламу, але адкрытая да прафесійнага супрацоўніцтва з медыя, праваабаронцамі і даследчыкамі. Для прапановы супрацы, калі ласка, звяртайцеся праз info@j4t.info — ваша паведамленне будзе перанакіравана адказнай асобе.