У Варшаве пройдзе майстэрня калажу «Нябачная праца»

У Варшаве пройдзе майстэрня калажу «Нябачная праца»

09/09/2026

Большая частка жаночай працы не трапляе ў рэзюмэ. Але менавіта на ёй часта трымаецца жыццё. Клопат пра блізкіх, побыт, эмацыйная падтрымка, адаптацыя ў эміграцыі, пошук працы, новыя пачынанні — жанчыны робяць вельмі шмат і нярэдка самі абясцэньваюць свае намаганні.

19 верасня ў Варшаве ініцыятыва «Нябачная праца» правядзе майстэрню калажу для беларусак, прысвечаную досведу нябачнай жаночай працы.

На майстэрні ўдзельніцы будуць гаварыць пра тое, што часта застаецца незаўважаным, шукаць вобразы і збіраць іх у калаж.

Мастацкія навыкі не патрэбныя. Важнае толькі жаданне даследаваць свой досвед. Стварыць калаж дапамогуць мастачкі Каця і Іра.

Майстэрня праходзіць у межах праекта «Нябачная праца», мэта якога — стварыць анлайн-выставу пра нябачную працу жанчын. Кожная праца стане яе часткай: калажы сфатаграфуюць, а ўдзельніц папросяць напісаць некалькі сказаў пра тое, які сэнс яны ўклалі ў сваю працу. Разам калаж і гісторыя створаць адзінае выказванне.

Да ўдзелу запрашаюць тых, хто гатовы прайсці ўвесь шлях праекта: стварыць калаж на майстэрні і падзяліцца гісторыяй, якая стаіць за ім. Кожная ўдзельніца сама вырашае, як прадставіць сваю гісторыю — пад сваім імем, псеўданімам або цалкам ананімна.

Калі: 19 верасня, 12:30–15:30
Дзе: Варшава, ul. Jazdów 3/12

Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Ідэя праекта «Нябачная праца» была распрацаваная падчас Школы інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People і падтрымана J4T для далейшай рэалізацыі.