Школа інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People — дэдлайн 22 траўня

Школа інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People — дэдлайн 22 траўня

05/05/2026

Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” (J4T) запрашае на Школу інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People.

Школа адбудзецца з 24 па 28 чэрвеня 2026 бліз Варшавы, Польшча.

Для каго Школа About People?

Місія J4T – спрыяць культуры талерантнасці ды інклюзіі ў беларускім грамадстве праз змяненне камунікацыйных практык і павышэнне пазітыўнай бачнасці ўразлівых груп у культурнай і медыйнай прасторы. 

Таму да ўдзелу запрашаем тых, хто працуе з распаўсюдам інфармацыі і стварэннем наратываў: 

— журналіст:аў і рэдактар:ак,
— блогер:аў і інфлюэнсер:ак,
— прадстаўні:ц культурнай сферы: маста:коў, перформер:ак, фатограф:аў ды іншых, хто працуе з сацыяльнымі зменамі праз культуру,
— квір-актывістак і актывістаў.

Чым будзем займацца?

На працягу 5 дзён будзем працаваць з тэмамі інклюзіі, правоў чалавека і камунікацыі. Увага будзе нададзена ўплыву мовы і наратываў на ўспрыманне ўразлівых груп, а таксама ролі медыя і культурных практык у фарміраванні грамадскіх працэсаў.

Асобны фокус зробім на аналізе таго, як медыя і культурныя праекты могуць спрыяць зніжэнню ксенафобіі, узмацненню ўзаемаразумення і развіццю ўстойлівага міжгрупавога ўзаемадзеяння.

Заняткі будуць весці трэнер:кі J4T, а таксама запрошаныя эксперт:кі ў галіне медыя і культурных практык. Школа пабудаваная як прастора сумеснага навучання і абмену досведам – нас чакае спалучэнне тэарэтычных блокаў з інтэрактыўнымі фарматамі.

Частка школы запланавана пад распрацоўку ўласных праектаў, накіраваных на зніжэнне ксенафобіі. У апошні дзень Школы ўдзельні:цы прадставяць свае ідэі ў фармаце пітчынгу. Пяць найлепшых праектаў атрымаюць фінансавую падтрымку ў памеры ад 400 да 1100 еўра на рэалізацыю і ментарскае суправаджэнне з боку трэнер:ак.

Праекты могуць быць як індывідуальнымі, так і групавымі, і ўключаць медыйныя або арт-фарматы, стварэнне кантэнту, выставы, перформансы, распрацоўку ўнутраных палітык для арганізацый, даследванні з наступнымі інфармацыйнымі кампаніямі і іншыя. Праэкты павінны быць скіраваныя на дасягненне ўстойлівых сацыяльных зменаў.

Падача заявак

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб прыняць удзел у адборы, запоўніце форму да 22 траўня ўключна.

ФОРМА РЭГІСТРАЦЫІ 

Падчас школы мы забяспечваем харчаванне, пражыванне ў двухмесных нумарах і пакрываем выдаткі на траншпарт паміж гарадамі. Удзел у школе бясплатны.

Пра вынікі адбору мы паведамім пасля 26 траўня.

Калі ў вас засталіся пытанні — пішыце нам на event@j4t.info