Культура ксенафобіі

Культура ксенафобіі

Працягласць: 7,5 гадзіны (уключаючы абед)

Група: 12 – 18 удзельнікаў

Падчас трэнінгу мы пазнаёмімся з паняццем ксенафобіі, яе функцыямі і формамі. Удзельнікі навучацца заўважаць праявы ксенафобіі ў паўсядзённых рэакцыях і будуць трэніравацца развіваць талерантнасць да «чужых».

Трэнінг вядзе Алег Ражкоў, сузаснавальнік арганізацыі Журналісты за талерантнасць. Алег мае больш за дзесяць гадоў досведу ў сферы інклюзіўных камунікацый, медыя і адвакатаваньня, і падзеліцца практычнымі стратэгіямі пабудовы эфектыўнага дыялогу паміж рознымі групамі. Яго экспертыза асабліва каштоўная для медыяпрафесіяналаў і інфлюэнсераў, якія імкнуцца спрыяць развіццю інклюзіўнага грамадства.

Трэнінг складаецца з трох узаемазвязаных частак:

Зямля: Разуменне ксенафобіі (2 гадзіны)

Уводная лекцыя-дыскусія, якая тлумачыць, як працуе ксенафобія, як яе распазнаць і як знізіць яе інтэнсіўнасць. Раздзел грунтуецца на ўнікальным аўтаэтнаграфічным эксперыменце трэнера, эталагічных назіраннях і высновах нейрабіялогіі.

Космас: Вучымся праз досвед (3,5 гадзіны)

Практычная частка ўключае сэсію LARP (live action role play – ролевая гульня), адаптаваную пад канкрэтную групу. На працягу двух гадзін удзельнікі пражываюць сітуацыі, дзе сутыкаюцца з праявамі ксенафобіі, і шукаюць эфектыўныя стратэгіі ўзаемадзеяння з «чужымі».

Пасля гульні група праводзіць абмеркаванне, дзе ўдзельнікі дзеляцца вопытам сваіх персанажаў, праводзяць паралелі з жыццём і фармулююць высновы.

Мова: Наладжванне камунікацыі (1 гадзіна)

Раздзел прысвечаны выкарыстанню інклюзіўнай мовы ў асабістай і прафесійнай камунікацыі. Удзельнікі атрымаюць практычныя рэкамендацыі па карэктным прадстаўленні ўразлівых груп у медыя і мастацкай прасторы.