
Брашура «Мова варожасці на бегемотах»
Павестванне ў брашуры пачынаецца з надпісу «Бегемоты — не жывёлы, а нязверы!», ад якога «кроў у жылах бегемота закіпела ад крыўды і абурэння».
Далей сюжэт брашуры-комікса распавядае пра перыпетыі варожасці паміж бегемотамі і гіпапотамамі, што паводле ўсіх законаў драматургіі нарастае і выліваецца ў лютае супрацьстаянне. Аўтары праводзяць аналогію паміж млекакормячымі з атрада парыкапытных, якія распачалі варажнечу, і адносінамі паміж людзьмі, што дыскрымінуюць іншых праз нязначныя адрозненні.
Аўтары казкі — Віялетта Ермакова і Алег Ражкоў, журналісты і міжнародныя эксперты ў галіне мовы варожасці, заклікаюць супрацьстаяць ёй без юрыдычных забаронаў.
«Мова варожасці на бегемотах» адказвае на пытанні: «Ці можна проста забараніць мову варожасці?», «Чаму я мушу рэагаваць на мову варожасці?», «Што я магу зрабіць?».
Алег Ражкоў, кіраўнік праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць», падкрэслівае: «Мова варожасці — гэта складанае і комплекснае паняцце, да якога па-рознаму падыходзяць сацыёлагі, праваабаронцы і юрысты. Сёння існуе мноства азначэнняў, што ж гэта такое, і ніводнае з іх не з’яўляецца ўніверсальным. У брашуры мы на яскравых прыкладах паспрабавалі аб’яднаць некалькі падыходаў, каб кожны мог скласці сваё меркаванне, што такое «мова варожасці» і чаму яна небяспечная для грамадства».
Брашура будзе карыснай журналістам і блогерам пры падрыхтоўцы тэкстаў. Актывісты змогуць даведацца, як рэагаваць на вербальную агрэсію і спыняць яе. Юрыстаў зацікавіць пытанне, дзе праходзіць мяжа, пасля якой павінна дзейнічаць абмежаванне свабоды слова.
Версія для спампоўкі даступная на рускай мове.
падобнае
![[object Object]](/_next/image?url=https%3A%2F%2Fapi2.j4t.info%2Fwp-content%2Fuploads%2F2020%2F12%2Fscreenshot-2025-10-03-at-19.35.33.jpg&w=3840&q=75) - «Стерэатыпы пра ЛГБТ-людзей у СМІ Беларусі»- Брашура, якая паказвае, як фарміруюцца і ўзмацняюцца стэрэатыпы ў беларускіх медыях, і прапануе прыклады адказнай журналістыкі разам з рэкамендацыямі 
![[object Object]](/_next/image?url=https%3A%2F%2Fapi2.j4t.info%2Fwp-content%2Fuploads%2F2020%2F07%2FScreen-Shot-2020-07-08-at-16.07.17.png&w=3840&q=75) - Метадычныя рэкамендацыі па мове варожасці для праваабарончых арганізацый Беларусі- Распрацоўка рэкамендацый стала сумеснай працай вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і ўяўляе сабой адзіны падыход да вызначэння і градацыі мовы варожасці 
![[object Object]](/_next/image?url=https%3A%2F%2Fapi2.j4t.info%2Fwp-content%2Fuploads%2F2018%2F01%2FSnimok-e%60krana-2018-01-20-v-14.22.18.png&w=3840&q=75) - Брашура «Талерантная журналістыка»- Практычны дапаможнік для журналістаў па асвятленні далікатных тэм з адказнасцю, інклюзіўнасцю і прафесіяналізмам.