
Брашура «Талерантная журналістыка»
Брашура абагульняе ідэі і разважанні экспертаў — членаў журы Міжнароднага конкурсу публікацый пра талерантнасць, аформленыя ў выглядзе парадаў, і запрашае чытачоў разам з аўтарамі паразважаць над прынцыпамі сацыяльна адказнай журналістыкі.
Брашуру падрыхтавала Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міротворчых арганізацый (East Europe GPPAC Network). Сярод экспертаў, чые ідэі леглі ў аснову гэтай брашуры, былі таксама прадстаўнікі арганізацыі «Журналісты за талерантнасць».
У 2010 годзе ВЕСАМА ўпершыню правяла Міжнародны конкурс імя Юрыя Атамана на лепшую публікацыю пра талерантнасць, інтэграцыю, узаемапавагу і ўзаемаразуменне. Вопыт некалькіх гадоў паказаў, што падрыхтоўка такіх матэрыялаў для журналістаў — справа няпростая. Нават прафесіяналам часта бракуе ведаў пра прынцыпы стварэння карэктных матэрыялаў. Этычнай максімы «не нашкодзь» дастаткова толькі на першым этапе. Але, сутыкаючыся з канкрэтнымі сітуацыямі, журналіст задаецца пытаннем: як менавіта не нашкодзіць пры падрыхтоўцы матэрыялу пра этнічную тэматыку, праблемы людзей з інваліднасцю ці пра ЛГБТК? Гэтыя навыкі даводзіцца асвойваць на практыцы.
Брашура «Талерантная журналістыка» накіравана на тое, каб дапамагчы ўсім, хто імкнецца развіваць сваё майстэрства і прафесіяналізм.
Версія для спампоўкі даступная на рускай мове.
падобнае
![[object Object]](/_next/image?url=https%3A%2F%2Fapi2.j4t.info%2Fwp-content%2Fuploads%2F2018%2F07%2Fscreenshot-2025-10-03-at-19.53.39.png&w=3840&q=75) - Брашура «Мова варожасці на бегемотах»- Брашура «Мова варожасці на бегемотах» праз камікс тлумачыць, што такое мова варожасці і чаму важна ёй супрацьстаяць 
![[object Object]](/_next/image?url=https%3A%2F%2Fapi2.j4t.info%2Fwp-content%2Fuploads%2F2020%2F12%2Fscreenshot-2025-10-03-at-19.35.33.jpg&w=3840&q=75) - «Стерэатыпы пра ЛГБТ-людзей у СМІ Беларусі»- Брашура, якая паказвае, як фарміруюцца і ўзмацняюцца стэрэатыпы ў беларускіх медыях, і прапануе прыклады адказнай журналістыкі разам з рэкамендацыямі 
![[object Object]](/_next/image?url=https%3A%2F%2Fapi2.j4t.info%2Fwp-content%2Fuploads%2F2020%2F07%2FScreen-Shot-2020-07-08-at-16.07.17.png&w=3840&q=75) - Метадычныя рэкамендацыі па мове варожасці для праваабарончых арганізацый Беларусі- Распрацоўка рэкамендацый стала сумеснай працай вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і ўяўляе сабой адзіны падыход да вызначэння і градацыі мовы варожасці