– гэта інструмент для праверкі тэксту на маркеры мовы варожасці – некарэктную лексыку ў дачыненні да сацыяльна ўразлівых груп.
Раней існавалі гласарыі прафільных арганізацый, якія працуюць з уразлівымі групамі. Але перабіраць слоўнікі — доўга і нязручна. Мы аўтаматызавалі працу з тэкстам: J4T-checker знойдзе ў ім некарэктныя словы і прапануе замену з тлумачэннем.
На дадзены момант сэрвіс падтрымлівае: беларускую, украінскую і рускую мовы.
База лексікі
Складваючы базу некарэктнай лексікі, мы не ўключалі ў яе многія відавочна абразлівыя словы.
J4T-checker не выконвае комплексную праверку на мову варожасці. Сэрвіс толькі аналізуе тэкст на наяўнасць некарэктнай лексікі без уліку кантэксту. Мова варожасці — больш складаная з’ява. Калі хочаш даведацца больш пра тое, як карэктна гаварыць і пісаць пра розных людзей, скарыстайся нашым электронным дапаможнікам Медыярашальнік. Таксама вы можаце замовіць у нас трэнінг па інклюзіўнай мове або ментарства ў распрацоўцы рэдакцыйнай палітыкі.
База карэктнай лексікі была створана ў цесным супрацоўніцтве з экспертамі і эксперткамі арганізацый і ініцыятыў: Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Белсетка АнтыСПІД, Makeout, 100% Жыцця, Гендар Зед, Даступна.UA, Без кордонів, Альянс грамадскага здароўя.



