
Варкшоп “Безымянны аўтар, ананімны герой. Як медыя пісаць пераканаўча ва ўмовах небяспечнай рэальнасці” (28 верасня, анлайн)
16/09/2023
Што дапаможа надаць гісторыі пераканаўчасць?
Якія прыёмы сторытэлінгу зробяць расповяд яскравым і персаніфікаваным?
Дзе шукаць натхненне і рэферэнсы?
Разам з журналісткай і рэдактаркай Ірынай Новік абмяркуем гэта і паспрабуем прымяніць на практыцы пад час інтэрактыўнага варкшопуад Праваабарончай інцыятывы «Журналісты за талерантнасць».
Варкшоп пройдзе анлайн 28 верасня, чацвер, з 18 да 19.30.
Удзел бясплатны. Трэба толькі зарэгістравацца да 27.09, 12:00.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку для ўдзелу за дзень і за гадзіну да варкшопу.
Калі ўзніклі пытанні, пішыце нам: j4tevents@gmail.com




