Бывай, Генадзь…

Бывай, Генадзь…

02/12/2021

Генадзь стаяў ля вытокаў праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” (J4t). У 2019 годзе атрымаў статус ганаровага сябра ініцыятывы.

Цяжка ўсведамляць, што Генадзя, таленавітага журналіста, радыёрэпарцёра і прафесійнага перакладчыка з нямецкай мовы, адданага сябра каманды J4T, які годна стаяў за прынцыпы роўнасці ў правах для ўсіх людзей, супраць дыскрымінацыі ўразлівых і фарысейства, больш няма з намі.

Каманда ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Генадзя Кеснера.