Даведнік “Асаятленне праяваў нянавісці” ад J4T

Даведнік “Асаятленне праяваў нянавісці” ад J4T

20/08/2020

Як журналіст ці рэдактар, вы можаце адыгрываць значную ролю ў пашырэнні інфармацыі пра віктымізацыю, якую спрычыньваюць злачынствы на глебе варожасці. Тое самае тычыцца і іншых відаў злачынстваў.

Аднак, зважаючы на тое, што злачынствы на глебе варожасці маюць больш разбуральнае ўздзеянне на ахвяраў і супольнасці, іх асвятленне ў інфармацыйных медыях патрабуе асаблівай адказнасці.

У гэтым даведніку разглядаюцца некаторыя пытанні, адказ на якія паспрыяе дасведчанаму асвятленню злачынстваў на глебе варожасці:

  • Што такое “злачынства на глебе варожасці”?
  • Якім чынам такія злачынствы могуць аказаць разбуральнае ўздзеянне на паасобных людзей і супольнасці?
  • Якія крокі вы можаце зрабіць, каб зменшыць шкоду падчас асвятлення злачынстваў на глебе варожасці?

    Ідэі, прадстаўленыя ў гэтым даведніку, былі агучаныя падчас Школаў талерантнасці для беларускіх журналістаў і рэдактараў. У рамках гэтых варштатаў іх удзельнікі вывучалі ўплыў і наступствы злачынстваў на глебе варожасці, а таксама вучыліся іх сацыяльна адказнаму асвятленню ў медыях.

Спампаваць файл