
Конкурс #stophateby сярод рэдакцыяў беларускіх СМІ
29/10/2019
Запрашаем чытачоў/слухачоў/гледачоў і журналістаў вылучаць рэдакцыі беларускіх СМІ, якія запомніліся ў 2019 годзе сваёй годнай ды неабыякавай пазіцыяй па абароне роўнасці і правоў прадстаўнікоў уразлівых сацыяльных групаў, а таксама крокамі супраць замоўчвання праблемаў і выклікаў, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі гэтых групаў.
Намінацыйныя лісты на конкурс #stophateby маюць утрымліваць назвы і спасылкі на пэўныя матэрыялы гэтых рэдакцыяў, праграмы або рубрыкі, якія спрыялі сёлета лепшай бачнасці, а таксама барацьбе з варожасцю і дыскрымінацыяй ўразлівых сацыяльных групаў у Беларусі.
Кіраўнікі рэдакцыяў-пераможцаў конкурсу будуць уганараваныя ва ўрачыстай абстаноўцы 12 снежня 2019 года.
Дзеля вылучэння рэдакцыі на конкурс неабходна накіраваць ад свайго імя сціслы намінацыйны ліст з пазнакай #stophateby на адрас info@j4t.by да 1 снежня 2019 года.




