Медыяхакатон «Пра Людзей»

Медыяхакатон «Пра Людзей»

27/03/2025

Дзе і калі

Медыяхакатон «Пра людзей» пройдзе ў Вільнюсе 16–17 траўня 2025 года. 

Арганізатары — праваабарончая арганізацыя «Журналісты за талерантнасць», аб’яднанне беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыяй «ІншыЯ». 

Для каго

У медыяхакатоне возьмуць удзел прадстаўні_цы 15 НДА і 4 СМІ.

Чым гэта карысна для НДА  

Падчас медыяхакатону прадстаўні_цы НДА змогуць скарыстацца ментарскай падтрымкай для падрыхтоўкі пітчаў пра сваю дзейнасць, а таксама прапанаваць 3–5 тэмаў для медыйнага асвятлення.

Па выніках пітчынгу кожнае медыя абярэ для сябе 8 тэмаў, якія будуць распрацаваныя ў супрацы з прадстаўні_цами НДА і апублікаваныя цягам наступных 6 месяцаў. Падрыхтаваныя матэрыялы будуць накіраваныя на павышэнне пазітыўнай бачнасці мэтавых груп у медыяпрасторы і пазначаныя хэштэгамі #aboutpeople #пралюдзей.

Як патрапіць на медыяхакатон

Каб прыняць удзел у медыяхакатоне, запоўніце форму рэгістрацыі да 10 красавіка.

Пра вынікі адбору мы паведамім не пазней за 17 красавіка.

Лагістычныя падрабязнасці і праграму медыяхакатону ўдзельні_цы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць асобным лістом на паштовую скрыню.

Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, пры неабходнасці будзе магчымасць пакрыцця выдаткаў на дарогу і пражыванне. Візавая падтрымка не аказваецца.

#aboutpeople