Названы пераможцы прэміі J4T AWARDS 2023

Названы пераможцы прэміі J4T AWARDS 2023

18/12/2023

 

Рэдакцыя года – партал Kyky.org за серыю матэрыялаў пра харасмент у ЕГУ.

Пераможца вызначаны метадам галасавання сярод праваабарончых НДА, якія працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва.

Персона года – праваабаронца Наста Лойка, за ўнёсак у барацьбу з мовай варожасці ў Беларусі. За сваю дзейнаць Наста была асуджана на 7 гадоў агульнага рэжыму.

Лаўрэата вызначылі сябры ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”.

У намінацыі «Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп» мы атрымалі 51 працу. Сярод іх большасць была пра ЛГБТК-супольнасць – 19 тэкстаў. 10 матэр’ялаў пра людзей з інваліднасцю, 8 на тэму гендарнай роўнасці, 4 пра мігрантаў, 3 пра чаілдфрі, 3 пра дыскрымінацыю паводле палітычных поглядаў, 2 пра моўныя меншасці і 2 на тэму інклюзіі. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца — Саша Камко (іншыЯ) з матэрыялам: «Як арганізаваць мерапрыемства, на якое прыйдуць людзі са слабым зрокам і невідучыя»

2 месца — Ірына Новік (Hrodna Life) з серыяй матэрыялаў пра гвалт у адносінах да жанчын у Беларусі.

  1. «Таму што жанчына». У 2022-м кожная другая беларуска цярпела ад гвалту
  2. «Давай ты не будзеш працаваць». Як «традыцыі» і «каштоўнасці» прыводзяць беларусак у сітуацыю эканамічнага гвалту
  3. «З асаблівай жорсткасцю». Чаму беларусак б’юць і забіваюць — мужы, сужыхары, сваякі і сябры

3 месца — Надзея Літвіна (ЕЎРАРАДЫЁ)— з матэрыялам пад назвай «Новы пашпарт са старым нумарам — як кляймо»: як жывуць транс-персоны ў Беларусі»

Пераможцу вызначыла журы, у склад якой увайшлі: Марына Загорская, Алена Якжык, Васіль Ядчанка, Алег Ражкоў.

Шчыра віншуем пераможцаў!