Пераможцы прэміі J4T AWARDS 2024

Пераможцы прэміі J4T AWARDS 2024

23/12/2024

Каманда года — ІншыЯ. За актыўную працу па наладжванні сувязяў паміж НДА і медыя, а таксама медыяпрацу як платформы для аўтараў і aўтарак, якія пішуць пра ўразлівыя групы.

Каманду вызначылі сябр:оўкі ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”.

Рэдакцыя года — ДазХіп. Беларускае медыя пра гендар і сэксуальнасць, створанае беларускімі квір-актывістамі для ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і за яе межамі.

Пераможца вызначаны метадам галасавання сярод праваабарончых НДА, якія працуюць з уразлівымі групамі.

У намінацыі «Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп» мы атрымалі заяўкі ад 31 асобы. Варта адзначыць, што ў 2024 годзе было ў 3 разы больш аўтарак ды аўтараў пад псеўданімамі ў параўнанні з папярэднім годам.

Сярод тэм на першым месцы ідуць артыкулы пра ЛГБТК-супольнасць, на другім – тэма вымушанай міграцыі, на трэцім – гендарная роўнасць. 

У гэтым годзе мы вырашылі даваць два тыпа ўзнагарод: узнагароды за першае месца і за выхад у фінал. 

1 месца – Аляксей Гуліцкі (ІншыЯ) з матэрыялам «Пра нас шмат выдумляюць і пляткараць, але ніхто не жадае з намі пазнаёміцца». Гісторыя рaма́-актывісткі Расмы

Фіналісткі

Пераможцу вызначыла журы, у склад якой увайшлі: Марына Загорская, Алена Якжык, Васіль Ядчанка, Алег Ражкоў. Да адбору на стадыі шорт-ліста  была прыцягнутая дадатковая чаліня журы Іра Новік. Ацэнкі выстаўляліся па 10 бальнай сістэме па 6 крытэрыях. У выпадку канфлікту інтарэсаў члены журы бралі самаадвод.