Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду

Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду

07/05/2025

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар.

Прагнеце рэгулярных дайджэстаў раз у дзень, тыдзень ці месяц і без тлуму галавы?

На гэтым практычным вэбінары разбярэмся, як з дапамогай n8n збіраць навіны з розных пляцовак, фільтраваць, коратка пераказваць і публікаваць іх у зручным канале — ад Telegram да e-mail.

На вэбінары «Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду» абмяркуем такія аспекты, як:

  • Карта інструментаў: n8n як канструктар аўтаматызацый. Крыніцы, сховішчы, каналы дастаўкі
  • Анлайн-дэма «з нуля» — збярэм базавую схему
  • Планаванне і надзейнасць (як падабраць частату ў залежнасці ад аб’ёму)
  • Як выкарыстоўваць AI для сумарызацыі, у тым ліку бескаштоўна

Вядзе вэбінар: спецыяліст па аўтаматызацыі працэсаў на падставе штучнага інтэлекту

Для каго: рэдакцый і аўтараў, якія робяць тэматычныя дайджэсты, SMM- і PR-спецыялістаў, якія сочаць за інфаполем і канкурэнтамі, усіх, хто хоча навесці парадак у плыні спасылак і аўтаматызаваць руціну.

Што атрымаеце ў выніку:

  • Разуменне, як спраектаваць свой канвеер навін
  • Гатовы базавы воркфлоў, які можна пашыраць.

Калі: 17 верасня 2025 года. 17:00 — 18:00 па Варшаве, 18:00 — 19:00 па Вільнюсе, 19:00  — 20:00 па Тбілісі.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Дэдайн рэгістрацыі — 17 верасня 2025 года, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільнюсе.

У дзень вэбінару зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e-mail, пазначаны ў анкеце.

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.