Вэбінар «Не проста падпісчыкі, а «свае». Як гадаваць і развіваць супольнасць вакол брэнда ці медыя»(рэгістрацыя да 29 кастрычніка)

Вэбінар «Не проста падпісчыкі, а «свае». Як гадаваць і развіваць супольнасць вакол брэнда ці медыя»(рэгістрацыя да 29 кастрычніка)

20/10/2025

Вэбінар «Не проста падпісчыкі, а «свае». Як гадаваць і развіваць супольнасць вакол брэнда ці медыя» (рэгістрацыя да 29 кастрычніка)

Людзі ўсё часцей прыходзяць на медыйныя пляцоўкі не толькі па кантэнт, але і па пачуццё «сваіх». Як зразумець іх чаканні і стварыць прастору, у якую хочацца вяртацца — раскажам на вэбінары «Не проста падпісчыкі, а «свае». Як гадаваць і развіваць супольнасць вакол брэнда ці медыя».

На бясплатным вэбінары абмяркуем:

  • Навошта медыя патрэбная супольнасць і чым яна адрозніваецца ад аўдыторыі
  • Як працуе інструмент Community Canvas
  • Віды супольнасцяў і платформы для іх вядзення
  • Кароткі план стварэння кам’юніці, размеркаванне роляў
  • Фарматы кантэнту і актыўнасцяў для кам’юніці
  • Вымярэнне эфектыўнасці супольнасці
  • Досвед украінскіх медыя і арганізацый

Будзе карысна:

  • рэдактарам і SMM-спецыялістам, якія прагнуць больш актыўнай аўдыторыі для свайго медыя;
  • камунікацыйным камандам арганізацый і ініцыятыў;
  • тым, хто развівае старонкі ў сацсетках і хоча ператварыць падпісчыкаў у супольнасць.

Калі: Вэбінар пройдзе 30 кастрычніка 2025 года, 17:00-18:00 па Варшаве, 18:00-19:00 па Вільні.

Пра лектарку:

Олена Дуб – сузаснавальніца ўкраінскага прафесійнага кам’юніці SMM «Talks for NGO & Media», якое аб’ядноўвае больш за 200 спецыялістаў па сацсетках украінскіх медыя і НКА. З 2015 праводзіць трэнінгі, кансультацыі і ментарскія праграмы для грамадскіх арганізацый і медыя Украіны, Беларусі (у экзіле), Малдовы, Латвіі. Як кансультантка супрацоўнічала з Internews Network, Thomson Media, Thomson Reuters Foundation, БАЖ, Fondation Hirondelle.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Дэдайн рэгістрацыі — 29 кастрычніка 2025 года, 16:00 па Варшаве, 17:00 па Вільні.

Араганізатар – Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць».

За дзень, а таксама за гадзіну да вэбінару зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e-mail, пазначаны ў анкеце.

Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.