Вэбінар «Пошук працы ў 2026: тэндэнцыі, LinkedIn і самапрызнанне» (рэгістрацыя да 17 снежня)

Вэбінар «Пошук працы ў 2026: тэндэнцыі, LinkedIn і самапрызнанне» (рэгістрацыя да 17 снежня)

04/12/2025

Пошук працы сёння – гэта не толькі рэзюмэ і інтэрв’ю. Як быць на крок наперадзе ў 2026 годзе?

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на вэбінар, падчас якога абмяркуем:

  • Як зараз выглядае пошук працы
  • Як штучны інтэлект уплывае на гэты працэс
  • І што сённяшнія тэндэнцыі могуць падказаць пра пошук працы ў 2026 годзе.

Яшчэ разбярэмся з LinkedIn – як весці там старонку, і чаму прыняццё сваіх дасягненняў – базавы мінімум для гэтага.

Будзе карысна: тым, хто хоча падвысіць свае шанцы на пошук новай працы ў 2026-м годзе.

Вядзе варкшоп: кар’ерная кансультантка і HR спецыялістка Яўгенія Сядова.

Калі: 18 снежня 2025 г., 18:00 Варшава, 19:00 Вільня, 20:00 Мінск

РЭГІСТРАЦЫЯ    

Дэдлайн рэгістрацыі:  17 снежня, 18:00 па Варшаве, 19:00 па Вільні, 20:00 па Мінску.

За дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e-mail, пазначаны ў анкеце.

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.