
Вэбінар «Як зрабіць медыя ў выгнанні ўстойлівым: манетызацыя на практыцы» (рэгістрацыя да 11 лістапада)
04/11/2025
Рэкламны рынак не існуе, значныя продажы немагчымыя. Чытачы – адзіная надзейная крыніца даходу для беларускіх медыя ў выгнанні.
Што зрабіць каб ператварыць іх ў лаяльных падпісчыкаў і пабудаваць супольнасць, якая падтрымае вашу рэдакцыю фінансава?
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар «Як зрабіць медыя ў выгнанні ўстойлівым: манетызацыя на практыцы».
Падчас вэбінара пагаворым пра тое:
- што журналісцкія каманды могуць зрабіць сваімі сіламі ў такіх умовах;
- якія «схаваныя скарбы» можна адшукаць без значных выдаткаў;
- якія падыходы да манетызацыі ўжо спрацавалі ў іншых незалежных медыя.
Вядзе вэбінар: Арцём Канцавы, заснавальнік і выдаўца медыя пра IT-індустрыю dev.by
Для каго: рэдактараў, менеджараў і журналістаў беларускіх медыя ў выгнанні, якія шукаюць рэальныя шляхі да фінансавай устойлівасці.
Калі: 12 лістапада 2025 года, 17:00 – 18:00 па Варшаве, 18:00 – 19:00 па Вільнюсе, 19:00 — 20:00 па Мінску.
Дэдайн рэгістрацыі — 12 лістапада 2025 года, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільнюсе, 12:00 па Мінску.
У дзень вэбінара зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e-mail, пазначаны ў анкеце.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.




