Як мы пішам пра міграцыю і чаму? (Размова з/для медыяў 16 снежня)

Як мы пішам пра міграцыю і чаму? (Размова з/для медыяў 16 снежня)

08/12/2021

Да Міжнароднага дня мігранта_кі праваабарончая каманда Human Constanta і Журналісты за талерантнасць запрашаюць на размову з/для медыяў пра тое, якія цяжкасці выклікала міграцыйная тэматыка і як з імі можна спраўляцца.

У сустрэчы возьмуць удзел журналісты_кі такіх медыяў як Deutsche Welle, Радыё Свабода, Медыязона.Беларусь і іншыя. Ва ўсіх, хто ўдзельнічае, будзе магчымасць задаваць пытанні, а таксама пачуць рэкамендацыі ад Human Constanta па недыскрымінацыйным падыходзе пры апісанні міграцыйных працэсаў.

Калі: 16 снежня (чацвер)

Час: 13:00-14:00 (мінскі час)

Фармат: zoom, спасылку дашлем пасля рэгістрацыі па спасылцы тут.

Да сустрэчы!