
Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае (рэгістрацыя да раніцы 20 лістапада)
11/11/2025
Праваабарончая арганізацыя “Журналісты за талерантнасць” запрашае на бясплатны варкшоп пра крэатыўнасць і генераванне ідэй.
Прынята лічыць, што крэатыўнасць — гэта пра хаос і выпадковае натхненне. Але што, калі ёсць структураваны працэс стварэння ідэяў, якім можа карыстацца кожны – не толькі «творцы»?
На варкшопе «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае» паглыбімся ў два працоўныя падыходы да генерацыі ідэй — CRAFT і латэральнае мысленне. Ты атрымаеш інструменты, якія дапамогуць прыдумваць свежыя, нечаканыя і арыгінальныя ідэі ў любы момант – нават калі натхнення няма.
Будзе карысна: Усім, хто працуе з ідэямі: спецыяліст_кам па камунікацыях, журналіст_кам, дызайнер_кам, медыяменеджар_кам — усім, хто стварае новыя падыходы і фарматы.
Вядзе варкшоп: Дар’я Герасіменка — кантэнт-прадусарка (Skyeng, Careerum, Symptomato), крэатыўная дырэктарка (PR3, Salmon DDB, Rapka), стваральніца праекта «Крэатон», выкладчыца крэатыўных школ (ІКРА, MADS).
Калі: 20 лістапада 2025 г., 17:00 Варшава, 18:00 Вільня, 19:00 Мінск
Дэдлайн рэгістрацыі: 20 лістапада, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільні, 12:00 па Мінску.
У дзень вэбінара зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e-mail, пазначаны ў анкеце.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.




