
Вэбінар «Як абараніць Telegram і Signal у 2025 годзе» (рэгістрацыя да 9 снежня )
24/11/2025
Хочаш нарэшце разабрацца ў тым, як менавіта злаўмыснікі атакуюць уліковыя запісы, якія хітрыкі найбольш спрацоўваюць на карыстальнікаў і якія налады сапраўды абараняюць?
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на вэбінар «Як абараніць Telegram і Signal у 2025 годзе».
На вэбінары мы:
- разбярэм прыклады рэальных таргетаваных фішынгавых атак супраць карыстальні:каў Telegram і Signal;
- раскажам,як дакладна працуе механіка ўзлому акаўнтаў;
- растлумачым, як праверыць, ці знаходзіцца нехта ў тваім акаўнце ўжо зараз — і што рабіць у такім выпадку;
- пакажам наладкі і інструменты, якія істотна павышаюць бяспеку акаўнта;
- засяродзімся на тыповых памылках, якія дапускаюць карыстальні:кі, — і на тым, як іх пазбегнуць.
Наўпрост падчас вэбінару ты зможаш зрабіць канкрэтны крок да бяспекі сваіх месэнджараў. Без складаных тэхналогій — толькі тое, што сапраўды працуе.
Будзе карысна: Усім, хто карыстаецца мэсенджарамі як асноўным каналам камунікацыі.
Вядзе варкшоп: эксперт каманды RESIDENT.NGO
Калі: 10 снежня 2025 г., 17:00 Варшава, 18:00 Вільня, 19:00 Мінск
Дэдлайн рэгістрацыі: 9 снежня, 17:00 па Варшаве, 18:00 па Вільні, 19:00 па Мінску.
За дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e-mail, пазначаны ў анкеце.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.




